Прапанова

Юрыдычная кампанія Banaszewska Gieruń-Banaszewski прадастаўляе юрыдычныя паслугі суб’ектам гаспадарання і фізічным асобам.

Наша кампанія спецыялізуецца на сталым і комплексным абслугоўванні прадпрымальнікаў. Мы праводзім перамовы, рыхтуем праекты ўмоў, выдаём юрыдычныя заключэнні .

Мы прэзентуем інтарэсы нашых кліентаў у працэсах судоў і органаў дзяржаўнага кіравання.

Таксама мы аказваем юрыдычную дапамогу ў пытаннях сферы заканадаўства аб дзяржаўных закупках, экалагічнага права, права працы, аўтарскага права, аховы асабістых звестак (так званага RODO).

Прадастаўляем юрыдычную падтрымку пры рэгістрацыі кампаній і стварэнні індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Прапануем кансультацыйныя паслугі на ўсіх этапах інвеставання. Прапануем комплекснае абслугоўванне інвеставання ў будаўніцтва і абароту нерухомосці.

Аказваем юрыдычную дапамогу ў тым ліку асацыяцыям і фондам.

Наша кампанія прадастаўляе юрыдычныя паслугі  і індывідуальным кліентам, дапамагая ім у грамадзянскіх справах (у тым ліку аб спагнанні запазычанасцей; аб пакрыцці ўрону і кампенсацыі шкоды праз незаконныя дзеянні, напрыклад ДТЗ (дарожна-транспартнае здарэнне); аб абароне асабістых немаёмасных правоў; аб абароне права ўласнасці і права валодання; а таксама па справах, вынікаючых з грамадзянска-прававых умоў (кантрактаў), як, напрыклад, наем ці арэнда); сямейных (такіх як: развод, сепарацыя, аліменты, спрэчкі аб дзецях, падзел маёмасці); спадчынных; з вобласці працоўнага права (як напрыклад: звальненне з працы, «mobbing», дыскрымінацыя); а таксама ў крымінальных  і падаткавых справах.

Мы прэзентуем інтарэсы нашых кліентаў як у працэсах адміністрацыйных судоў, так і органаў дзяржаўнага кіравання.

Спецыялізуемся таксама ў пазапрацэсуальным абслугоўванні кліентаў, аказваючы падтрымкку ў працэдурах перамоваў і ў медыяцыях.

Дбаючы аб патрэбах кліентаў, наша Юрыдычная фірма прадастаўляе юрыдычную дапамогу на беларускай ці рускай мовах.

Кантакт з Юрыдычнай фірмай на беларускай ці рускай мовах:

магчымы праз e-mail: kancelaria@banaszewscy.pl
ці па тэлефону: +48 713 430 612